Мілі Бобі Браўн (англ.: Millie Bobby Brown; нар. 19 лютага 2004, Марбелья) — англійская актрыса, мадэль і прадзюсар. Найбольш вядомая, як выканаўца ролі дзяўчынкі Адзінаццаць у серыяле «Дзіўныя рэчы». За гэтую ролю актрыса атрымала намінацыю на прайм-таймавую прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным серыяле ва ўзросце 13 гадоў. Таксама Браўн стала самай маладой персонай у спісе Time 100 і самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ.
Мілі Бобі Браўн нарадзілася 19 лютага 2004 года ў бальніцы HC International Hospital у горадзе Марбелья (Малага, Іспанія)[4]. Трэцяя з чатырох дзяцей англійскіх бацькоў Келі і Роберта Браўнаў[5]. Ва ўзросце чатырох гадоў Мілі разам са сваёй сям’ёй перабралася ў Борнмут, у Вялікабрытанію, а затым, праз чатыры гады, пераехала ў Арланда (штат Фларыда, ЗША)[6]. Нарадзілася з частковай глухатой на адно вуха, паступова губляючы слых на гэтым вуху на працягу некалькіх гадоў[7].
У 2013 годзе Браўн дэбютавала ў якасці запрошанай актрысы ў фэнтэзійным драматычным серыяле ABC «Аднойчы ў Краіне цудаў[en]», спін-офе тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы», у ролі маленькай Алісы. У 2014 годзе сыграла галоўную ролю ў паранармальным драматычным трылеры BBC America[en] «Зламыснікі[en]» у ролі Мэдзісан O’Донел[8]. Затым яна з’явілася ў паліцэйскай драме CBS «Марская паліцыя: Спецаддзел[en]», у сіткоме ABC «Амерыканская сямейка[en]» і ў драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці».
З 2016 года Браўн выконвае ролю Адзінаццаці ў навукова-фантастычным серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[9].
Яе роля атрымала прызнанне крытыкаў, і яна была намініравана на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле і на Прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en]. Разам са сваімі калегамі па серыяле была ўзнагароджана Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en][10], а таксама атрымала Прэмію «Сатурн» за найлепшую ролю маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en][11].
У лістападзе таго ж года з’явілася разам з Birdy[en] у відэакліпе на песню Sigma[en] «Find Me»[12]. З таго ж часу здымаецца ў рэкламных роліках кампаніі Citigroup[en][13]. У студзені 2017 года дэбютавала ў агенцтве Calvin Klein[en][14]. Праз месяц падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам IMG Models[en][15]. Улетку 2018 года знялася ў рэкламе італьянскага брэнда Moncler[en][16].
У 2019 годзе Мілі Браўн дэбютавала ў кіно, зняўшыся ў сіквеле фільма «Гадзіла[en]» — «Гадзіла 2: Кароль монстраў[en]»[17]. Пазней яна вярнулася да той жа ролі ў фільме «Гадзіла супраць Конга[en]»[18], рэліз якога адбыўся 24 сакавіка 2021 года.
У студзені 2018 года актрыса была абрана на галоўную ролю і на прадзюсіраванне адаптацыі[en] рамана «Загадкі Энолы Холмс[en]»[19][20], а таксама выканала ролю расказчыка ў праекце Дарэна Аранофскі[en] «Сферы: Песні прасторы-часу[en]»[21].
20 красавіка 2018 года Мілі Бобі Браўн стала самай маладой персонай, калі-небудзь уключанай у спіс самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time[en][22].
21 лістапада 2018 года стала Паслом Добрай волі ЮНІСЕФ[23][24]. У тым жа месяцы EA Games абвясціла, што Браўн супрацоўнічае з праграмістамі The Sims 4[en] у межах праекту Sims 4 Positivity Challenge[25].
Актрыса была прызнана часопісам «Time» адным з самых уплывовых падлеткаў 2017 і 2018 гадоў[26][27]. Таксама «The Hollywood Reporter» назваў Браўн у ліку трыццаці найлепшых зорак Галівуда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў[28].
Перыядычна пражывае ў Лондане, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія[29] і ў Атланце, Джорджыя[30]. Яна і яе калега па здымках Ноа Шнап[en] былі найлепшымі сябрамі з таго часу, як зняліся ў серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[31]. Па стане на 2021 год, яна знаходзілася ў адносінах з Джэйкам Бонджові, сынам рок-зоркі Джона Бон Джові[en][32].
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Сферы: Песні прасторы-часу[en] | Spheres: Songs of Spacetime | Расказчык | |
кар | Забойства ў экспрэсе «Армігуэра» | Asesinato en el Hormiguero Express | Мілі Браўн | |
ф | Гадзіла 2: Кароль монстраў[en] | Godzilla: King of the Monsters | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс[en] | Enola Holmes | Энола Холмс | |
ф | Гадзіла супраць Конга[en] | Godzilla vs. Kong | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс 2[en] | Enola Holmes 2 | Энола Холмс |
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
2013 | с | Аднойчы ў Краіне цудаў[en] | Once Upon a Time in Wonderland | Маладая Аліса (2 эпізоды) |
2014 | с | Зламыснікі[en] | Intruders | Мэдзісан О’Донел (8 эпізодаў) |
2014 | с | Марская паліцыя: Спецаддзел[en] | NCIS | Рэйчэл Барнс (эпізод: «Parental Guidance Suggested») |
2015 | с | Амерыканская сямейка[en] | Modern Family | Лізі (Эпізод: «Closet? You'll Love It!») |
2015 | с | Анатомія жарсці | Grey's Anatomy | Рубі (Эпізод: «I Feel the Earth Move») |
2016—н.ч. | с | Дзіўныя рэчы | Stranger Things | Адзінаццаць (34 эпізоды) |