wd wp Пошук:

Мікрабіялогія

Мікрабіялогія — навука пра мікраарганізмы: бактэрыі, архебактэрыі, мікраскапічныя грыбы і водарасці, часта гэты спіс дапаўняецца найпростымі і вірусамі. Вывучае марфалогію, фізіялогію, біяхімію, генетыку, экалогію, філагенію мікраарганізмаў, іх пашырэнне, ролю ў прыродзе (у кругазвароце рэчываў, забруджванні і ачыстцы навакольнага асяроддзя, глебаўтвваральных, геахімічных і іншых працэсах), у жыцці і дзейнасці чалавека (у развіцці хвароб чалавека, жывёл і раслін, страваванні, тэхналагічных працэсах сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, утылізацыі адходаў і інш.). Распрацоўвае метады выкарыстання карысных мікробаў і барацьбы са шкоднымі (дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі інфекцыйных хвароб, санітарнай ацэнкі і ачысткі асяроддзя і інш.).

Уключае бактэрыялогію, вірусалогію, пратысталогію.

Мікрабіялогія цесна звязана з альгалогіяй, протазаалогіяй, мікалогіяй, фітапаталогіяй, імуналогіяй, цыталогіяй, малекулярнай біялогіяй, генетыкай, біяхіміяй, эпідэміялогіяй, біятэхналогіяй і інш. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.

Класіфікацыя

Паводле навуковых і практычных задач падзяляецца на

Гісторыя

Узнікненне апісальнай мікрабіялогіі звязана з пачаткам назіранняў і апісання мікробаў (А. Левенгук, 1683), фарміраванне мікрабіялогіі як навукі (2-я пал. 19 ст.) — з устанаўленнем мікробнай прыроды браджэння, гніення, інфекцыйных хвароб (Л. Пастэр), з распрацоўкай методыкі атрымання чыстых культур мікраарганізмаў і крытэрыяў выяўлення ўзбуджальнікаў хвароб (Р. Кох).

Вялікі ўклад у развіццё мікрабіялогіі зрабілі В. Л. Амялянскі, М. В. Беерынк, Э. А. Берынг, С. М. Вінаградскі, С. М. Вышалескі, Д. К. Забалотны, Дз. І. Іваноўскі, Б. Л. Ісачэнка, С. П. Костычаў, І. І. Мечнікаў, Л. С. Цанкоўскі, П. Эрліх, М. Ф. Гамалея, С. Кітазата, К. Б. Ніл, Э. Ру і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мікрабіялогія