wd wp Пошук:

Антані ван Левенгук

Антані ван Ле́венгук (Antoni van Leeuwenhoek, Thonius Philips van Leeuwenhoek; 24 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 26 жніўня 1723, Дэлфт) — галандскі натураліст, канструктар мікраскопаў, заснавальнік навуковай мікраскапіі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1680), даследаваў з дапамогай сваіх мікраскопаў структуру розных формаў жывой матэрыі.

Зрабіў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. З іх дапамогай назіраў і замалёўваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, найпрасцейшых, раслінныя і жывёльныя клеткі, будову мышцаў і іншых частак і органаў больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе змяшчаецца сфарміраваны зародак, а яйцо служыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), галоўным чынам Лонданскаму каралеўскаму таварыству.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Anthony van Leeuwenhoek — 2009.
  3. 1 2 Левенгук Антони ван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вынаходнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вынаходнікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідэрландах
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вучоныя Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці пратысталогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1632 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1723 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства