wd wp Пошук:

Эміль Адольф фон Берынг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Берынг. Эміль Адольф фон Берынг (ням.: Emil Adolf von Behring; 15 сакавіка 1854, Гансдорф, Прусія - 31 сакавіка 1917, Марбург) — нямецкі лекар.

Біяграфія

Берынг атрымаў дыплом урача ў 1880 годзе. У тым жа годзе ён прайшоў стажыроўку ў берлінскай бальніцы Шарытэ, а затым атрымаў размеркаванне ў кавалерыйскі полк у Позене (цяпер Познань, Польшча). Наступная дэкада жыцця Берынга працякала ў войску. Як батальённы лекар і хірург, ён служыў спачатку ў Заходняй Прусіі, а затым па яго просьбе быў пераведзены ў Сілезію. Руціна клінічнай працы ніколі не прыцягвала Берынга, яго асноўныя інтарэсы скіроўваліся да навуковых даследаванняў. Яшчэ ў Позене Берынг зацікавіўся выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі ў баявых умовах для лячэння інфекцыйных захворванняў, і з тых часоў ён імкнуўся цалкам прысвяціць сябе даследчай працы. Такая магчымасць прадставілася яму ў арміі ў 1887, калі ён паступіў у Бонскі фармакалагічны інстытут. Да дэмабілізацыі ў 1889 годзе Берынг паспеў прапрацаваць год у Акадэміі ваеннай медыцыны ў Берліне, займаючыся пераважна праблемамі антысептыкі. У 1889 Берынг далучыўся да даследчай групы піянера бактэрыялагічных даследаванняў Роберта Коха, дзе заняўся вывучэннем метадаў лячэння дыфтэрыі і слупняка; у 1890 ён сумесна з Сібасабура Кітасата паказаў - у развіццё адкрыццяў Эміля Ру і Аляксандра Ерсена, - што ў крыві перахварэлых на дыфтэрыю або слупняк утвараюцца антытаксіны , якія забяспечваюць імунітэт да гэтых хвароб як перахварэлым, так і тым, каму такая кроў будзе пераліта. У тым жа годзе на аснове гэтых адкрыццяў быў распрацаваны метад лячэння крывяной сыроваткай.

Да пачатку XX стагоддзя дыфтэрыя штогод выносіла тысячы дзіцячых жыццяў, а медыцына была нямоглая аблегчыць іх пакуты і выратаваць ад цяжкай агоніі. У калядную ноч 1891 года берлінскія дзеці, што паміралі ад дыфтэрыі, атрымалі першыя ўколы новай сыроваткі Берынга. Многія з іх былі выратаваны, але ўсё ж поспех быў толькі частковым, і сыроватка Берынга не стала надзейным сродкам, які выратаваў усіх дзяцей.

У гэты крытычны момант на дапамогу Берынгу прыйшоў яго калега і сябар, Паўль Эрліх. Дзякуючы сваім адкрыццям у імуналогіі Эрліх здолеў удасканаліць супрацьдыфтэрыйную сыроватку Берынга, разлічыць правільную дазоўку антытаксіна і атрымаць высокаканцэнтраваныя і вычышчаныя сыроваткі, якія сталі надзейнымі ў клінічным ужыванні. У 1894 годзе ўдасканаленая сыроватка была паспяхова апрабавана на 220 хворых дзецях. За выратаванне дзяцей Берынгу ў 1901 была прысуджана першая Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне “за работу па сыроватачнай тэрапіі, галоўным чынам за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і дало ў рукі ўрачоў пераможную зброю супраць хваробы і смерці”.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Emil von Behring // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118654918 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118654918 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Імунолагі Германіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Марбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне