wd wp Пошук:

Мікалай Фёдаравіч Махаў

Мікалай Фёдаравіч Махаў (3 сакавіка 192118 кастрычніка 1943) — гвардыі сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Помнік у в. Жылічы

Мікалай Фёдаравіч Махаў нарадзіўся 3 сакавіка 1921 года ў пасёлку Каргаполле Каргапольской воласці Шадрынскага павета Екацярынбургскай губерні (цяпер — Курганская вобласць) у сялянскай сям’і.

Скончыў Каргапольскую пачатковую школу і Воранаўскую ШКМ, працягнуў вучобу ў Мяхонскай дзевяцігадовай школе. У 1936 годзе паступіў у Чашынскі малочна-тэхналагічны тэхнікум.

У 1939 годзе, пасля заканчэння тэхнікума, Мікалай Фёдаравіч атрымаў накіраванне на працу тэхнолагам-масладзелам на Сарокінскі маслазавод Омскага маслапрома (цяпер Сарокінскі раён Цюменская вобласць).

З 1942 года член ВЛКСМ.

15 жніўня 1942 года Махаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Каргапольскім РВК Чэлябінскай вобласці. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, камандаваў стралковым аддзяленнем 9-й стралковай роты 237-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР[1].

21 верасня 1943 года ўзвод Махава абышоў з поўначы Чарнігаў і атакаваў варожыя рубяжы ў раёне дарогі на Гомель. У тым баі Махаў асабіста знішчыў 4 нямецкіх салдат. Праціўнік распачаў некалькі контратак, але ўсе яны былі паспяхова адбітыя. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года аддзяленне Махава пераправілася праз Дняпро ў раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе.

18 кастрычніка 1943 года ў час бою за пашырэнне плацдарма Махаў быў акружаны варожымі салдатамі і быў вымушаны змагацца ў рукапашную. Яму ўдалося забіць трох нямецкіх салдат, але ў тым баі загінуў і ён сам. Пахаваны ў 300 м паўднёва-ўсход ад вёскі Жылічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Перапахаваны ў пасёлку Брагін Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе» гвардыі сяржант Мікалай Махаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 Мікалай Фёдаравіч Махаў на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курганскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брагінскім раёне