wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Сталяроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сталяроў.

Мікалай Аляксандравіч Сталяро́ў[1] (8 верасня 1870, Кіеў — 1942, Мінск) — матэматык, прафесар (1914). Стацкі саветнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кіеве. У 1894 годзе скончыў матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра. Выкладаў у Кіева-Падольскай і Фундуклееўскай жаночых гімназіях[2]. З 1898 года выкладаў матэматыку ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1914 па 1920 год — прафесар тэарэтычнай механікі Харкаўскага тэхналагічнага інстытута. У 1920—1932 гадах працаваў у Кіеўскім універсітэце[3]. Адначасова выкладаў у Кіеўскім інстытуце народнай адукацыі, Кіеўскім мастацкім інстытуце[2]. З 1 верасня 1932 года[3] М. А. Сталяроў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры тэарэтычнай механікі фізіка-матэматычнага факультэта, з 1938 года[3] — загадчык кафедры. Адначасова з 1934[3] года займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай механікі Беларускага політэхнічнага інстытута.

Загінуў у 1942 годзе ў Мінску ў час нямецка-фашысцкай акупацыі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па ультраэліптычных квадратурах, геаметрыі, матэматычных метадах у механіцы, методыка выкладання тэарэтычнай механікі.

Сярод апублікаванага:

Заштатны акадэмік аддзялення Усеукраінскай акадэміі навук, старшыня матэматычнай секцыі пры Акадэміі[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра 4-й ступені, Святой Ганны 2-й ступені, Святога Станіслава 2-й ступені[2].

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 История ХПИ (руск.)
  3. 1 2 3 4 Столяров Николай Александрович, математика, 1870—1942 (руск.) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Кіева
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Матэматыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Харкава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак