У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сталяроў.
Мікалай Аляксандравіч Сталяро́ў[1] (8 верасня 1870, Кіеў — 1942, Мінск) — матэматык, прафесар (1914). Стацкі саветнік.
Нарадзіўся ў Кіеве. У 1894 годзе скончыў матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра. Выкладаў у Кіева-Падольскай і Фундуклееўскай жаночых гімназіях[2]. З 1898 года выкладаў матэматыку ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1914 па 1920 год — прафесар тэарэтычнай механікі Харкаўскага тэхналагічнага інстытута. У 1920—1932 гадах працаваў у Кіеўскім універсітэце[3]. Адначасова выкладаў у Кіеўскім інстытуце народнай адукацыі, Кіеўскім мастацкім інстытуце[2]. З 1 верасня 1932 года[3] М. А. Сталяроў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры тэарэтычнай механікі фізіка-матэматычнага факультэта, з 1938 года[3] — загадчык кафедры. Адначасова з 1934[3] года займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай механікі Беларускага політэхнічнага інстытута.
Загінуў у 1942 годзе ў Мінску ў час нямецка-фашысцкай акупацыі.
Аўтар навуковых прац па ультраэліптычных квадратурах, геаметрыі, матэматычных метадах у механіцы, методыка выкладання тэарэтычнай механікі.
Сярод апублікаванага:
Заштатны акадэмік аддзялення Усеукраінскай акадэміі навук, старшыня матэматычнай секцыі пры Акадэміі[2].
Узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра 4-й ступені, Святой Ганны 2-й ступені, Святога Станіслава 2-й ступені[2].