wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэнка. Мікала́й Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 31 жніўня 2004) — сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Біяграфія

Мікалай Лукашэнка з бацькам А. Р. Лукашэнкам, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
З бацькам

Нарадзіўся 31 жніўня 2004 года, трэці сын Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. У адрозненне ад старэйшых братоў, Віктара і Дзмітрыя, Мікалай — пазашлюбнае дзіця. Яго маці — урач Ірына Абельская[1].

Першае з’яўленне Мікалая Лукашэнкі на публічным мерапрыемстве адбылося ў красавіку 2008 года — хлопчык, якому на той момант было тры гады сем месяцаў, разам з бацькам прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку на будпляцоўцы «Мінск-Арэны»[2][3]. На той момант не гаварылася, што гэта за дзіця было разам з прэзідэнтам, але неўзабаве ў адным з інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што гэта яго трэці сын.

Аляксандр Лукашэнка пачаў з’яўляцца з хлопчыкам на публіцы пасля кансультацый з вядомым брытанскім піяршчыкам Цімаці Бэлам, распачатых у сакавіку 2008 года[4]. Той паведаміў прэзідэнту, што сямейны чалавек выкліча ў грамадзян больш даверы і даў савет зрабіць выяву беларускага «бацькі» выявай беларускага «папы», добрага і клапатлівага[5][6].

З бацькам і братамі Віктарам і Дзмітрыем на ваенным парадзе на Чырвонай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 2020 года

У далейшым Мікалай Лукашэнка рэгулярна з’яўляецца з бацькам на публічных мерапрыемствах: удзельнічаў у ваенных вучэннях і парадах, суправаджаў бацьку ў паездках па краіне і нават прыехаў на месца тэрарыстычнага акту ў Мінскім метрапалітэне; ездзіў у замежныя паездкі і браў удзел у сустрэчах бацькі з главамі дзяржаў, у прыватнасці з Уладзімірам Пуціным, Дзмітрыем Мядзведзевым, Баракам Абамам, Сі Цзіньпінам, Уга Чавесам, Нурсултанам Назарбаевым, Віктарам Юшчанка, Аляксандрам Турчынавым, Ільхамам Аліевым, Папамі Рымскімі Бенедыктам XVI і Францыскам і шматлікімі іншымі палітычнымі дзеячамі[7][2][8].

У 2011 годзе Мікалай Лукашэнка пайшоў у першы клас Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы[9]. Разам з тым, нягледзячы на абавязак наведваць школьныя заняткі, працягваў суправаджаць бацьку на розных публічных мерапрыемствах, у тым ліку і ў замежных паездках. Займаецца музыкай (ігрой на фартэпіяна), хакеем, лыжным спортам і біятлонам[10].

Ва ўзросце 10 гадоў удзельнічаў у пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН. У чэрвені 2020 года разам з бацькам прысутнічаў на ваенным парадзе Перамогі ў Маскве[11].

У чэрвені 2020 года паступіў у 10-ы клас Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па профілю «Біялогія»[12], там жа вучыўся яго старэйшы брат[13] і вучацца Дар’я і Анастасія — унучкі Аляксандра Лукашэнкі, дочкі яго сына Дзмітрыя.

23 жніўня 2020 года Мікалай з аўтаматам АКС-74У у руках і ў поўным экіпіраванні байца спецпрызна, у тым ліку бронекамізэльцы, суправаджаў бацьку ў сітуацыйнай зале ў Палацы Незалежнасці і каля яго[14][15]. На відэа, знятым пры падлёце верталёта да ачэпленага Палаца незалежнасці пасля заканчэння шэсця Аляксандр Лукашэнка просіць падляцець бліжэй да праспекта Пераможцаў, на якім знаходзіцца рэзідэнцыя, і гаворыць: «Як пацукі разбегліся». Голас Мікалая за кадрам пытае: «Ну дзе яны?», на што Аляксандр Лукашэнка адказвае: «Уцяклі. Яны даведаліся, што ты будзеш там»[16][17]. Ролікі хутка разыйшліся ў сацыяльных сетках, карыстальнікі абвінавацілі Лукашэнку ў вар’яцтве, вяртанні 1990-я гадоў, а таксама былі здзіўлены, чаму ён узяў 15-гадовага сына з сабой[18].

У жніўні 2020 года Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ[19].

Зноскі

  1. Лукашенко: Мать младшего сына Николая «работает врачом» // TUT.BY: Навіны 3 ліпеня 2008 Архівавана 4 чэрвеня 2011.(руск.)
  2. 1 2 День рождения Николая Лукашенко. Что мы знаем о сыне президента(нявызн.). naviny.by (31 августа 2017). Праверана 27 мая 2018.
  3. Ирина Авидова «Мне нравится фотография с малышом, когда я его учил в хоккей играть». Лукашенко рассказал о любимых фото(нявызн.) (недаступная спасылка). Комсомольская правда (10 апреля 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020. Праверана 28 ліпеня 2018.
  4. Александр Лукашенко занялся имиджем Беларуси(недаступная спасылка), «Комсомольская правда», 15.03.2008.
  5. https://naviny.belsat.eu/ru/news/lord-bell-forever/ Лорд Белл Forever
  6. Lukashenko’s PR man sheds light on EU campaign, EU observer, 10.10.2008.
  7. Татьяна Кирсанова Маленький принц(нявызн.). Lenta.ru (5 сентября 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
  8. Мария Голованивская Гастроли инфанта(нявызн.). Lenta.ru (6 октября 2015). Праверана 28 ліпеня 2018.
  9. Дмитрий Копаль Коля Лукашенко пошел в первый класс(нявызн.). naviny.by (1 сентября 2011). Праверана 28 ліпеня 2018.
  10. Младшему сыну президента — 13 лет. Как Николай Лукашенко становится самостоятельной медиаперсоной(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (31 августа 2017). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 28 ліпеня 2018.
  11. Николай Лукашенко — сын президента Белоруссии, друг Владимира Путина и талантливый музыкант
  12. Николай Лукашенко поступил в Лицей БГУ. Здесь также будет учиться внучка президента Беларуси Архівавана 2 ліпеня 2020., tut.by, 30.06.2020.
  13. Ирина Абельская, глава клиники, в которой обслуживаются первые лица страны, рассказала TUT.BY о том, чем отличаются VIP-пациенты, кто может пройти обследование в лечкомиссии и о том, какие фразы не произносят врачи в её присутствии, «Беларуская правда», 17.06.2016.
  14. Совещание Лукашенко: у президента автомат, у Николая — автомат и бронежилет(недаступная спасылка)
  15. Николай Лукашенко сопровождал отца с автоматом в руках
  16. «Как крысы разбежались». Опубликовано видео, как Лукашенко прилетел к своей резиденции — и посмотрел с вертолёта на протестующих
  17. Разговор Лукашенко и Коли в вертолёте «Ну где они?»
  18. Резонанс: Лукашенко в сопровождении 15-летнего сына прилетел в минскую резиденцию с автоматом в руках
  19. https://news.tutby.news/society/698694(недаступная+спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Постаці Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня