wd wp Пошук:

Нурсултан Абішавіч Назарбаеў

Нурсултан Абішавіч Назарбаеў (каз.: Нұрсұлтан Әбішұлы Назарбаев; 6 ліпеня 1940, с. Чэмалган, Каскеленскі раён, Алма-Ацінская вобласць Казахская ССР) — першы прэзідэнт Рэспублікі Казахстан (1990—2019), старшыня Савета бяспекі (2019—2022).

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1958–1960 навучаўся ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы №22 горада Днепрадзяржынск па спецыяльнасці металург. З 1960 пачаў працоўны шлях працаўніком будупраўлення трэста «Казметалургбуд» у горадзе Цеміртау Карагандзінскай вобласці. У 1960—1969 працаваў будаўніком, чыгуншчыкам, гарнавым доменнай печы, дыспетчарам, газаўшчыком, старэйшым газаўшчыком доменнага цэха на прадпрыемствах Карагандзінскага металургічнага камбіната. У 1967 скончыў завод-вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову пры Карагандзінскім металургічным камбінаце (зараз Карагандзінскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт).

Палітычная кар’ера

У 1969 годзе Нурсултан Назарбаеў атрымаў прапанову ўзначаліць аддзел прамысловасці гаркама КПСС у Тэміртау, неўзабаве стаў 1-м сакратаром гаркама ВЛКСМ. З 1971 — другі сакратар гаркама партыі. У 1973 стаў сакратаром парткама Карагандзінскага металургічнага камбіната. Скончыў (завочна) Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). У 1977—1984 працаваў сакратаром, другім сакратаром Карагандзінскага абкама КПСС. З 1979 па 1984 — сакратар ЦК Кампартыі Казахстана. У 1984—1989 — старшыня Савета Міністраў Казахскай ССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 10-га і 11-га скліканняў, у 1989 — народным дэпутатам СССР.

У 1989—1991 быў 1-м сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана, паралельна ў лютым-красавіку 1990 года займаў пасаду кіраўніка Вярхоўнага Савета Казахскай ССР. Член Палітбюро ЦК КПСС (1990—1991). У красавіку 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета абраны прэзідэнтам Казахскай ССР.

На пасадзе Прэзідэнта Казахстана

1 снежня 1991 года на ўсенародных выбарах Нурсултан Назарбаеў абраны першым прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (за яго прагаласавалі 98,6% выбаршчыкаў). У красавіку 1995 года прэзідэнцкія паўнамоцтвы Назарбаева былі прадоўжаныя да 2000 г. дзякуючы ўсенароднаму рэферэндуму. 10 студзеня 1999 года на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах быў зноў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (да 3 снежня 2006). 4 снежня 2005 года на прэзідэнцкіх выбарах абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан на трэці тэрмін.

Пры ім была пабудавана новая сталіца краіны — Астана. Казахі масава перасяляліся на поўнач, знікла небяспека адарвання паўночных тэрыторый і іх далучэння да Расіі (пра такую магчымасць на пачатку кіравання Назарбаева гаварылі). Казахскія спецслужбы жорстка спынілі спробы стварэння прарасійскіх сепаратысцкіх арганізацый. За 30 гадоў кіравання Назарбаева доля казахаў у насельніцтве Казахстана вырасла з 39,4% да 67,5%. Славяне з Казахстана масава выязджалі, як і немцы. А вось казахаў Назарбаеў заклікаў вяртацца з усяго свету. Была арганізаваная праграма навучання казахскай моладзі ў найлепшых універсітэтах Захаду. Казахская мова засталася адзінай дзяржаўнай у Казахстане, і Назарбаеў перавёў яе на лацініцу[3].

Назарбаеў, Януковіч (злева) і Мядзведзеў (з правага боку) падчас Саміту па ядзернай бяспецы ў красавіку 2010 года

Кіраўнік Міждзяржаўнага савета ЕАЭС (2001—2005). Кіраўнік Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора пра калектыўную бяспеку (АДКБ) (з 18 чэрвеня 2004 года). Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Казахстана (з 1993 года). Кіраўнік Асамблеі народаў Казахстана. Лідар партыі «Народнае адзінства Казахстана». Кіраўнік Сусветнай асацыяцыі казахаў.

Назарбаеў пабудаваў у Казахстане аўтарытарны рэжым, які абапіраўся на чыноўнікаў і набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў. Стабільнасць улады грунтавалася на даходах ад экспарту нафты і газу, радовішчы якіх былі адкрытыя ў Казахстане незадоўга да распаду СССР[3].

Назарбаева неаднаразова абвінавачвалі ў кульце асобы з-за замацаванага за ім у канстытуцыі статусу «Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — Лідара Нацыі» — Елбасы. Дзеці Назарбаева адыгрывалі важную ролю ў жыцці Казахстана.

19 сакавіка 2019 года ў тэлевізійным звароце да нацыі абвасціў пра сваю адстаўку з пасады Прэзідэнта. За дзень да сваёй адстаўкі Назарбаеў заклаў камень у пабудову ў Астане самай вялікай у Цэнтральнай Азіі мячэці. Акрамя таго, ён прысвоіў новыя воінскія званні — генерал-маёраў — міністру абароны і старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і прызначыў генеральнага пракурора[3].

Пасля адстаўкі

Пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы паводле Канстытуцыі стаў спікер Сената Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў. Старэйшая дачка Нурсултана Назарбаева Дарыга стала старшынёй парламента краіны[4].

Нурсултан Назарбаеў узначальваў Савет бяспекі Казахстана з 21 жніўня 1991 года[5].

Сталіца Казахстана была названая Нур-Султан у ягоны гонар на наступны дзень пасля таго, як Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы[3].

Да 23 лістапада 2021 года знаходзіўся на пасадзе кіраўніка партыі «Нур Атан».

5 студзеня 2022 года Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў у краіне змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі пры тым, што ў афіцыйных дакументах было прапісана, што Назарбаеў пажыццёвы старшыня гэтага органа.

У навуцы

Доктар эканамічных навук. Член Міжнароднай інжынернай акадэміі (1993), Акадэміі сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі (1994), Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан (1995), Беларускай акадэміі навук (1996), Нацыянальнай акадэміі прыкладных навук Расіі (1997).

Публіцыстыка

Аўтар кніг «Стальны профіль Казахстана», «Без правых і левых», «Крамлёўскі тупік», «На парозе XXI стагоддзя», «У патоку гісторыі», «Эпіцэнтр свету» і іншых.

Сям’я

Жонка: Сара Алпысаўна, інжынер-эканаміст паводле спецыяльнасці. Тры дачкі: Дарыга, Дзінара і Алія.

Узнагароды

З’яўляецца кавалерам ордэнаў:

Узнагароджаны прэміяй Капры (1992), залатым медалём Гільдыі эканамічнага развіцця і маркетынгу горада Нюрнберга (1993), спецыяльным прызом Міжнароднага форума Кранс-Мантана (1996), прэміяй «За міжнароднае разуменне» фонду Unity International (Індыя, 1998), прэміяй «За служэнне Цюркскаму свету», вызначанай Фондам пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў Цюркскага свету (1999), прэміяй «Голуб міру», вызначанай Клубам ЮНЕСКА Дадэканескіх астравоў (Грэцыя, 1999), дыпломам Міжнароднага фонду выбарчых сістэм «За выдатны ўнёсак у прасоўванне дэмакратыі» (1999).

Руская праваслаўная царква ўзнагародзіла яго ордэнам Святога князя Даніла Маскоўскага I ступені.

Ганаровы прафесар Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аль-Фарабі (1995), МДУ імя Ламаносава (1996). Ганаровы доктар паліталогіі Бількенцкага ўніверсітэта (Анкара, 1998). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1999), і г.д.

2004 — Назарбаеву ўручылі мантыю ганаровага прафесара Кембрыджскага ўніверсітэта.

Ацэнкі

Расійскі эксперт у пытаннях Цэнтральнай Азіі і Казахстана Аркадзь Дубноў падкрэсліў, што Нурсултан Назарбаеў увойдзе ў гісторыю як стваральнік новай дзяржаўнасці Казахстана[8].

Зноскі

  1. Nursultan Nazarbayev // The Fine Art Archive — 2003.
  2. Nursultan Nasarbajew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 nashaniva.by
  4. nashaniva.by
  5. Указ Президента України № 748/2010 від 2 липня 2010 року «Про нагородження Н.Назарбаєва орденом Свободи»
  6. Указ Президента України № 1148/97 від 13 жовтня 1997 року «Про нагородження відзнакою Президента України „Орден князя Ярослава Мудрого“»
  7. svaboda.org

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (61):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КП Казахстана
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каскеленскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «20 гадоў незалежнасці Рэспублікі Казахстан»
Катэгорыя·Замежныя члены НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Мугунхва»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Цаліне»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казахстане
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
Катэгорыя·Прэзідэнты Казахстана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога Дзмітрыя Данскога I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ўзбекскага ордэна «За выдатныя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Манас
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя дактары МДІМА
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свабоды
Катэгорыя·Кавалеры грузінскага ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога арла
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Незалежнасці (Катар)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Караля Таміслава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1000-годдзя Казані»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных