wd wp Пошук:

Уга Чавес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чавес. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У́га-Рафаэ́ль Ча́вес-Фры́яс (ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías) (28 ліпеня 1954, горад Сабанета, штат Барынас, Венесуэла5 сакавіка 2013, Каракас[5]) — венесуэльскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Рэспублікі Венесуэла.

Раннія гады

Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.

Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.

Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар’еры прафесійнага бейсбаліста. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні малодшага лейтэнанта скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.

Служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад’емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць Сімона Балівара.

Уга Чавес узначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі 4.2.1992. Капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. Узяў на сябе адказнасьць за паўстанне. Праседзеў два гады ў вязніцы, пакуль ня быў памілаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам.

На чале краіны

Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. 3 снежня 2006 на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін. У студзені 2011 У. Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі. У кастрычніку 2012 У. Чавэс выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.

Адносіны з Беларуссю

Уга Чавес лічыў Аляксандра Лукашэнку сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (у праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. З’явіліся напрацоўкі ў асобных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.

У сувязі са смерцю Уга Чавеса Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну»[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123854008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. President Hugo Chavez confirmed dead |BBC News
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123854008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  5. Уга Чавэс памёр
  6. http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=109535

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Нарадзіліся ў Венесуэле
Кавалеры ордэна «Зорка Карабоба»
Рэвалюцыянеры Венесуэлы
Карыстальнікі Twitter
Уга Чавес
Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Памерлі 5 сакавіка
Кавалеры Нацыянальнага ордэна Карлас Мануэль дэ Сеспедэс
Прэзідэнты Венесуэлы
Памерлі ў 2013 годзе
Кавалеры ордэна Амеядаў
Нарадзіліся ў 1954 годзе
Палітыкі XXI стагоддзя
Кавалеры ордэна Уацамонга
Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Хрысціянскія сацыялісты
Асобы
Нарадзіліся 28 ліпеня