wd wp Пошук:

Міжэрычы

Міжэ́рычы[1] (трансліт.: Mižeryčy, руск.: Мижеричи) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каралінскага сельсавета. Насельніцтва 271 чал. (1998). Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.

Назва

Традыцыйную гістарычную назву Межырэч у 1970-х змянілі на сучасную афіцыйную Міжэрычы[2].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 2-й палове XV ст. як “двор” Нацовічаў (Нацаў), пазней — Ільінічаў. 3 пачатку XVI ст. ва ўладанні маршалка гаспадарскага Войцеха Клочкі. Войцех заснаваў тут касцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай. У 1550 годзе Межырэч згадваецца як мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства.

У 1560—1570-я гады ва ўладанні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочка з суддзём земскім ваўкавыскім П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. частка Межырэч перайшла ў валоданне Дольскіх. Тым жа часам ¼ частку мястэчка Межырэчы — дом на Рынку, Карбатоўскую стадолу каля дарогі з Ваўкавыску на Слонім, пляцы з мяшчанамі на вуліцах Славацічоўскай, Крывой і Слонімскай—як пасаг Раіны Мацееўны Клачкоўны Падароскай атрымаў войскі гарадзенскі Р. Война.

З 1725 годзе мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897) — 55 двароў, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, з 1940 года цэнтр сельсавета (16 ліпеня 1954 Межырэцкі сельсавет скасавалі). Станам на 1998 год—105 двароў.

У 2017 годзе Міжэрычы перададзены са складу Тулаўскага сельсавета ў Каралінскі сельсавет[3].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Міжэрычах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункг, клуб, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Межырэ́чча, н.
  2. Валерый Шаблюк. Міжэрычы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 137.
  3. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243(руск.) .
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Міжэрычы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Каралінскі сельсавет (Зэльвенскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных