wd wp Пошук:

Мяшэй

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Setaria. Мяшэ́й[3] (Setaria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Setaria viridis (злева) і Setaria glauca. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя ці шматгадовыя травы. Лісце плоскае, лінейна-ланцэтнае, шурпатае. Каласкі двухкветкавыя, абкружаныя доўгімі шчацінкамі, сабраныя ў густы султан. Плод — зярняўка.

Арэал і экалогія

Налічваецца больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыіБеларусі 6 відаў: мяшэй вялікі, мяшэй зялёны (Setaria viridis), мяшэй італьянскі, ці проса італьянскае, або магар (Setaria italica), мяшэй кальчаковы (Setaria verticillata), мяшэй пазушнакаласковы, мяшэй шызы (Setaria glauca). Трапляюцца ў пасевах, каля дарог, на засмечаных мясцінах.

Таксанамія

Setaria, Essai d’une Nouvelle Agrostographie(фр.) бел. 51, 178, pl. 13, f. 3. 1812. nom. cons.

Сінонімы

Віды

Род уключае больш за 100 відаў[4].

Некаторыя віды:

Многія віды, якія раней уваходзілі ў род Setaria, цяпер уваходзяць у іншыя роды — напрыклад, у род Pennisetum.

Значэнне і выкарыстанне

Кармавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. The Plant List: Setaria
  5. Звесткі пра род Setaria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мяшэй