Магар[3], Мяшэй італьянскі[4], Проса італьянскае[3][5] (Setaria italica) — аднагадовая культурная расліна сямейства метлюжковыя (Poaceae).
Разрастаючыся даволі шчыльнымі кустамі, утварае замкнёны травастой. Сцеблы вышынёй 50-150 см прамастойнае.
Каранёвая сістэма пранікае ў глебу на глыбіню да 1 м, аднак вялікая частка каранёў размяшчаецца ў верхніх пластах глебы.
На сцябле 5-16 лісцінак, лісце доўгае (да 50 см), шырынёй да 1,5 см. Лісце з абодвух бакоў вельмі шурпатае. Іх вага ў агульнай укоснай масе дасягае 50 %.
Суквецце — коласападобная мяцёлка даўжынёй 20-25 см, шырынёй 4 см, не падзеленая на асобныя лопасці. Ля аснавання каласкоў маюцца ніткападобныя шчацінкі зялёнага, жаўтлявага або цёмна-фіялетавага колеру.
Цвіце з ліпеня да жніўня. Размнажэнне насеннае.