wd wp Пошук:

Музычны ўніверсітэт Фрыдэрыка Шапена

Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена (польск.: Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Варшаве, найстарэйшая ў Польшчы і адна з найстарэйшых у свеце.

Гісторыя

Універсітэт быў заснаваны ў 1810 годзе акцёрам і рэжысёрам Войцехам Багуслаўскім як школа для оперных спевакоў і тэатральных акцёраў. У 1820 годзе Юзаф Эльснер годзе пераўтварыў школу ў інстытут музыкі і дэкламацыі, які ўвайшоў у склад нядаўна створанага Варшаўскага ўніверсітэта.

Пасля паўстання 1830 года ўказам імператара Мікалая I інстытут быў часова зачынены. У 1861 годзе ён адкрыўся зноў пад назвай «Варшаўскі інстытут музыкі».

У 1918 годзе, пасля здабыцця Польшчай незалежнасці, інстытут атрымаў дзяржаўны статус і стаў называцца Варшаўскай кансерваторыяй.

У часы Другой сусветнай вайны стары будынак кансерваторыі быў цалкам знішчаны. Пасля вайны, у 1946 годзе разам з новым будынкам кансерваторыя атрымала новую назву — Вышэйшая дзяржаўная школа музыкі. У 1979 годзе ёй было прысвоена імя Фрыдэрыка Шапена. У 2008 годзе навучальная ўстанова атрымала сваю сучасную назву — музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена.

Універсітэт мае кампус у Варшаве, а таксама філіял у Беластоку - інструментальна-педагагічны факультэт.

Вядомыя выпускнікі

Рэктары

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1810 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1810 год у Варшаве
Катэгорыя·Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена
Катэгорыя·Кансерваторыі паводле алфавіта