wd wp Пошук:

Станіслаў Вінцэнтавіч Казура

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казура. Станіслаў Вінцэнтавіч Казура (польск.: Stanisław Kazuro; 2 жніўня 1881, фальварак Тэклінопаль (зараз Пастаўскі раён) — 30 лістапада 1961) — кампазітар, харавы дырыжор, педагог.

Біяграфія

У 1910 годзе скончыў Варшаўскую кансерваторыю, акадэмію «Санта-Чэчыля» ў Рыме (1914), затым вучыўся ў Сарбоне (Парыж).

У 1914—1916 гадах быў харавым дырыжорам Варшаўскай філармоніі. З 1916 года выкладаў музычна-тэарэтычныя прадметы, спевы і харавое дырыжыраванне ў Варшаўскай кансерваторыі, дзе стварыў першы ў Польшчы факультэт, які рыхтуе настаўнікаў спеваў для агульнаадукацыйных школ. Напісаў падручнікі для агульнаадукацыйных і музычных школ.

У канцы 1910-х гадоў арганізаваў хор «300 дзяцей Павісля» (раён Варшавы), аратарыяльны хор Варшаўскай філармоніі, Польскую народную капэлу і інш. У 1940—1944 гадах выкладаў у Тайнай варшаўскай кансерваторыі. У 1945—1951 гадах — прафесар і рэктар Вышэйшай музычнай школы ў Варшаве.

Памёр Станіслаў Вінцэнтавіч 30 лістапада 1961 года. Пахаваны на могілках у Варшаве.

Творчасць

Аўтар харавых і вакальна-сімфанічных твораў. Яму належаць таксама оперы «Казка» («Bajka», 1916) і «Вяртанне» («Powrot», 1936), араторыі, сімфанічная паэма «Маладосць» і інш.

У канцы 1920-х гадоў у в. Камаі Пастаўскага раёна Станіслаў Казура запісаў беларускія народныя песні, частку з іх апрацаваў для аматарскіх хароў і голаса сола, у тым ліку «Чырвоная калінанька», «Малады дубочак»[1].

Зноскі

  1. Казура Станіслаў Вінцэнтавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Хормайстары
Катэгорыя·Дырыжоры Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі Св. Цэцыліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
Катэгорыя·Кампазітары Польшчы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе