wd wp Пошук:

Мікалоюс Чурлёніс

Мікало́юс Канстанці́нас Чурлё́ніс (літ.: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis, польск.: Mikołaj Konstanty Czurlanis; 22 верасня 1875 — 10 красавіка 1911) — літоўскі кампазітар, мастак, дырыжор і культурны дзеяч.

Жыццяпіс

Мікалоюс Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 годзе ў Варэне ў сям’і арганіста. Бацька — Канстанцінас Чурлёніс, маці — Адэле Чурлёніене. Мікалоюс быў старэйшым з 9 дзяцей у сям’і. Калі яму споўнілася 3 гады, сям’я пераехала ў Друскенікі.

У 1889 годзе Мікалоюс Чурлёніс пачаў наведваць школу аркестра князя Мікалая Агінскага ў Плунге. У 1893 годзе з дапамогай князя паступае ў Варшаўскую кансерваторыю. У 1901 годзе пачынае наведваць заняткі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.

Паштовая марка СССР, Мікалоюс Чурлёніс, 1975 (ЦФА 4494, Скотт 4357)

Разам з Антанасам Жмуйдзінавічусам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам быў адным з арганізатараў першай выстаўкі літоўскага мастацтва.

Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[3].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Троцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Літвы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных