wd wp Пошук:

Кампус

Кампус Трырскага ўніверсітэта

Ка́мпус (англ.: campus) — універсітэцкі гарадок, які ўключае, як правіла, навучальныя памяшканні, навукова-даследчыя інстытуты, жылыя памяшканні для студэнтаў, бібліятэкі, аўдыторыі, сталовыя і г. д. Часам кампусам завуць адасобленую тэрыторыю, якая належыць буйной кампаніі (якая уключае ўнутрыфірменную інфраструктуру, напрыклад, карпаратыўны ўніверсітэт).

Слова Campus мае лацінскае паходжанне (пазначала «поле», «адкрытая прастора»). Упершыню кампусам назвалі тэрыторыю Прынстанскага ўніверсітэта ў XVIII стагоддзі. Універсітэцкія кампусы, як правіла, маюць аўтаномную адміністрацыю, часам выбарную.

Таксама кампусам могуць зваць комплекс збудаванняў, які складаецца з тэрыторыі, камунікацый, будынкаў, дарог і дарожнага пакрыцця, маёмасці і людзей [1].

Зноскі

  1. Рашэнні Bentley для кампусаў Архівавана 21 красавіка 2013.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Універсітэты