wd wp Пошук:

Музыкальная газета

«Музыкальная газета» — беларускае штотыднёвае выданне, прысвечанае музыцы і шоу-бізнэсу.[2]

Гісторыя

Заснавана ў Мінску ў 1996 годзе выдаўцом Анатолем Віктаравічам Кірюшкіным (ВД «Нестар»). Газета выходзіла першапачаткова адзін раз у тыдзень, затым адзін раз у два тыдні, на рускай мове, распаўсюджвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў на рынках Украіны і Расіі.[3] Наклад у розныя гады вар**’**іраваўся ад 7 000 асобнікаў да 19 500, пасля наклад рэзка ўпаў і працягваў зніжацца у наступныя гады, у той час як апошні нумар выйшаў у снежні 2007 года накладам у 2 514 асобнікаў.[4]

Да 2003 года газета выходзіла ў каляровым фармаце і распавядала як пра заходнюю, так і пра беларускую і рускую музычную сцэны. З 2003 года газета стала пісаць выключна на тэмы беларускай музыцы (асвятленне заходняй музыкі перавандравала ў новы часопіс «НОТ-7»), змяніла дызайн і перайшла на 8 старонак (замест 16) у чорна-белым выкананні.[5][6]

Практычна з самага пачатку галоўным рэдактарам выдання з**’**яўляўся Алег «О*’*К» Клімаў, вядомы беларускі музычны журналіст.[7][8][9] За час свайго існавання газета стала знакавым выданнем для беларускіх знатакоў музыкі[10][11] і мела поспех у Маскве і Санкт-Пецярбургу, галоўным чынам за кошт велізарнай колькасці апублікаваных матэрыялаў і высокай (у першыя гады) якасці публікацый.[5][12]

Напярэдадні 2008 года ў сілу фінансавых прычын газета спыніла сваё існаванне.[13][14][15]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 снежня 2021.
  2. Н. Сушкевич Белорусская музыка в глобальном пространстве Интернет(руск.)  // Музыка и глобализация культуры / Научные труды Белорусской государственной академии музыки : зборнік навуковых прац. — Мн.: УО «Белорусская государственная академия музыки», 2005. — В. 10. — С. 23–36. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2019.
  3. Музыкальная Газета N 28/2005 (Минск, Беларусь)(руск.)  (недаступная спасылка). music.com.ua (27 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 15 верасня 2019.
  4. Трохин, Константин Газет все меньше?(руск.) . БелаПАН (4 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
  5. 1 2 Замировская, Татьяна (2008). “В истории «МГ» не было ошибок” (in ru). БелГазета 3 (624). http://www.belgazeta.by/ru/2008_01_21/radosti_zhizni/15635/_tpl//ru/2008_01_21/radosti_zhizni/. Retrieved on 2019-09-15.
  6. Коровайко, Андрей; Реуцкий, Ян Памедор Белорусская “Музыкальная газета” так и не переросла статус “интернета на бумаге”(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
  7. «За месяц до релиза прислали “OK Computer”». Читатели и создатели вспоминают «Музыкальную газету»(руск.) . citydog.by (10 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  8. Kaidanovsky, Igor «Хроники «Нестора». Анонс книги!(руск.) . Шакал.Тудэй (5 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  9. Климов, Олег Олег Климов: «Угадай мелодию»(руск.) . СБ. Беларусь сегодня. Experty.by (8 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 18 мая 2019.
  10. Самусик, Ольга; Ружечка, Александр. Сила печатного слова(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (9 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
  11. Шаблонов, Игорь Десять музыкальных мемов Беларуси(руск.) . Ultra-music.com (13 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
  12. ocherkistka; Тарналицкий, Максим Сайт LiveSound закрыт(руск.) . another.by (18 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2019. Праверана 24 снежня 2018.
  13. Карпицкая, Катерина (2011). “Пациент скорее мёртв, чем жив” (in ru). Read Me 2 (2): 28–30. https://readmemagazine.files.wordpress.com/2011/05/read-me-n2-3d0b3d180.pdf. Retrieved on 2019-09-15.
  14. Ляшкевіч, Алена «Калі ўмееш пісаць, напішаш пра што заўгодна» (бел.) . Новы Час (27 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2018. Праверана 9 лютага 2020.
  15. (in en)Mass-media in Belarus: 2008 (Annual Report). Мінск: Беларуская асацыяцыя журналістаў. 2009. pp. 38. https://baj.by/sites/default/files/analytics/files/mediamonitoring2008.pdf. Retrieved on 2020-03-03.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1996 год у Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Газеты на рускай мове