wd wp Пошук:

Метлюжок баравы

Метлюжок баравы[3], Метлюжок лясны (Pōa nemorālis) — шматгадовая расліна; від роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae); кармавая трава.

Арэал і асяроддзе пражывання

Агульны арэал — Заходняя Еўропа, уся тэрыторыя Расіі, Малая, Цэнтральная і Усходняя Азія і Паўночная Амерыка.

Як правіла, сустракаецца ў розных тыпах іглічна-шыракалістых і шыракалістых лясоў з дуба, бука, ясеня і граба; у яловых і хваёвых лясах сустракаецца радзей. Адзначаны таксама на высакагорных лугах, выхадах гранітаў і ў далінах буйных рэк[4].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая расліна вышынёй ад 20 да 100 см. Каранёвая сістэма павярхоўная, тонкая, разгалінаваная.

Генератыўныя парасткі гладкія, добра аблісцвенныя, утвараюць асноўную масу травастою. Лісце вузкае, плоскае, бывае ўздоўж складзенае, лінейнае, падоўжана-ланцэтападобнае, ля аснавання пашыранае, похвы светла-зялёныя, у той час як сцеблы над імі цёмна-зялёныя.

Язычок даўжынёй да 1 мм або амаль адсутнічае. Мяцёлка даўжынёй ад 3 да 15 см, больш ці менш разгалістая, зялёная або залаціста-ліловая.

Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне ў ліпені.

Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Найбольш магутнага развіцця расліна дасягае з 2-га года жыцця. Марозаўстойлівая, да глеб не патрабавальная.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Калмыкіі, у Расіі і ў Чырвоную кнігу Закарпацкай вобласці Украіны[5].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Кармавая трава. Добра ядуць усе расліннаедныя жывёлы, не ўтварае вялікай зялёнай масы.

Батанічная класіфікацыя

Сінонімы

Па дадзеных The Plant List на 2013 год[6], у сінаніміку віду ўваходзяць:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Мятлик дубравный (Poa nemoralis L.)
  5. Метлюжок баравы: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Poa nemoralis L. is an accepted name (англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (11 кастрычніка 2013). Праверана 7 лютага 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Метлюжок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі