Метлюжок баравы[3], Метлюжок лясны (Pōa nemorālis) — шматгадовая расліна; від роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae); кармавая трава.
Агульны арэал — Заходняя Еўропа, уся тэрыторыя Расіі, Малая, Цэнтральная і Усходняя Азія і Паўночная Амерыка.
Як правіла, сустракаецца ў розных тыпах іглічна-шыракалістых і шыракалістых лясоў з дуба, бука, ясеня і граба; у яловых і хваёвых лясах сустракаецца радзей. Адзначаны таксама на высакагорных лугах, выхадах гранітаў і ў далінах буйных рэк[4].
Шматгадовая расліна вышынёй ад 20 да 100 см. Каранёвая сістэма павярхоўная, тонкая, разгалінаваная.
Генератыўныя парасткі гладкія, добра аблісцвенныя, утвараюць асноўную масу травастою. Лісце вузкае, плоскае, бывае ўздоўж складзенае, лінейнае, падоўжана-ланцэтападобнае, ля аснавання пашыранае, похвы светла-зялёныя, у той час як сцеблы над імі цёмна-зялёныя.
Язычок даўжынёй да 1 мм або амаль адсутнічае. Мяцёлка даўжынёй ад 3 да 15 см, больш ці менш разгалістая, зялёная або залаціста-ліловая.
Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне ў ліпені.
Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Найбольш магутнага развіцця расліна дасягае з 2-га года жыцця. Марозаўстойлівая, да глеб не патрабавальная.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Калмыкіі, у Расіі і ў Чырвоную кнігу Закарпацкай вобласці Украіны[5].
Кармавая трава. Добра ядуць усе расліннаедныя жывёлы, не ўтварае вялікай зялёнай масы.
Па дадзеных The Plant List на 2013 год[6], у сінаніміку віду ўваходзяць: