wd wp Пошук:

Мерацкі павет

Мерацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у 17911795 гадах. Цэнтр — г. Мерач. Вылучаны Чатырохгадовым соймам 1788—1792 гадоў са складу Троцкага павета.

У Мерацкі павет увайшлі Бартніцкая, Віжанская, Даўгоўская, Кальварыйская, Крэткапольская, Лаздзейская, Любоўская[ru], Марцінканская, Мяцельская, Мерацкая, Міраслаўская, Неманойская, Паявонская, Пунская, Святаязерская, Сімнаўская, Сярэйская і Урдамінская парафіі. У 1793 годзе павет увайшоў у склад новастворанага Мерацкага ваяводства ў крыху змененых межах (далучана Аліцкая, Вяйсейская, Лейпунская[lt] і Лішкаўская парафіі, выключаны Бартніцкая, Кальварыйская, Крэткапольская, Марцінкаўская і Паявонская парафіі). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе тэрыторыя Мерацкага павета на левабярэжжы Нёмана ў складзе Прусіі, на правабярэжжы Нёмана — у Расійскай імперыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зніклі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Мерацкае ваяводства
Катэгорыя·З’явіліся ў 1791 годзе
Катэгорыя·Мяркіне
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паветы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·1791 год у Еўропе