wd wp Пошук:

Швянцяжарыс

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святое возера (значэнні). Швя́нцяжарыс[1] (літ.: Šventežeris, традыцыйная беларуская назва — Святое Возера) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Швянцяжарыскай сянюніі. Размешчана на беразе Швянцяжарыскага возера (Святога возера)[lt], за 8 км на ўсход ад Лаздзіяя. Насельніцтва на 2011 год — 295 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Святое Возера ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1598 годзе ў Святым Возеры збудавалі евангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 года — касцёл).

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

На 1827 год у Святым Возеры было 37 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Chlebowski B. Święto Jeziory // Słownik geograficzny… T. XI. — Warszawa, 1890. S. 697.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Швянцяжарыская сянюнія
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы