wd wp Пошук:

Вяйсіеяй

Вяйсіеяй (літ.: Veisiejai, традыцыйная беларуская назва — Вяйсея) — горад у Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Утварае гарадскую сянюнію, таксама з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вяйсіеяйскай сянюніі. Насельніцтва 1546 чалавека (2010 год).

Назва

Тапонім Вяйсея[2] (Вяйсеі[3], Вяйсей[4]) утварыўся ад назвы возера, якое знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад горада.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўcпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.

У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзенне кірмашоў. Першая царква была пабудавана ў 1526 годзе слуцкім князем Юрыем. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданне князёў Масальскіх; у касцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзаф Масальскі.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 63 будынкі.

У 1885—1887 гадах у Вяйсеі працаваў афтальмолагам стваральнік эсперанта Людвік Заменгоф.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вяйсея апынулася ў складзе Літвы. З 1940 па 1991 год у складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

З 1950 па 1959 год быў раённым цэнтрам Каўнаскай вобласці. Затым уваходзіў у Лаздзіяйскі раён Літоўскай ССР. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.

З 1991 года ў складзе Літвы. У 1990-я гады ўлады Літвы залучылі Вяйсіеяй у афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія. З 1995 года з’яўляецца цэнтрам аднайменнай сянюніі. У 2000 годзе атрымаў герб і сцяг.

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Statistics Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  3. Насевіч В. Гарадзенскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 505. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  4. Вяйсей на сайце Radzima.org
  5. Słownik geograficzny… T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 303.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна