wd wp Пошук:

Нямунайціс

Нямунайціс (літ.: Nemunaitis, традыцыйная беларуская назва — Неманайцы) — мястэчка ў Алітускім раёне Алітускага павета Літвы на правым беразе Нёмана, 18 км на поўдзень ад Алітуса. Цэнтр сянюніі.

У мястэчку знаходзіцца касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1904), школа, помнік загінуўшым за незалежнасць, пошта.

Гісторыя

Герб мястэчка 1792 года

Першыя згадкі пра Неманайскі замак адносяцца да 1384 і 1387 гадоў. 19 сакавіка 1792 года Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Неманайце магдэбургскае права і герб, якія, аднак, неўзабаве былі адменены.

У 1997 годзе дэкрэтам Прэзідэнта Літвы Нямунайцісу вернуты герб.

Нямунайціская гаворка

Нямунайціскую гаворку, якая адносіцца да паўднёвааўкштайцкіх гаворак літоўскай мовы, перад Першай сусветнай вайной вывучаў расійскі лінгвіст Барыс Ларын.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нямунайціс
Катэгорыя·Нямунайціская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Алітускага раёна
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы