Машынабудаўнічы факультэт БНТУ (МБФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
10 снежня 1920 года была адкрыта спецыяльнасць «Станкі, інструманты і механічная апрацоўка металаў» у першай створанай у рэспубліцы вышэйшай тэхнічнай навучальнай установе.
Факультэт быў створаны ў 1934 годзе як механічны факультэт утворанага ў 1933 годзе Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1958 годзе механічны факультэт быў пераназваны ў машынабудаўнічы.
У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедр, 4 навукова-даследчых лабараторыі і аддзел інфармацыйных тэхналогій.