wd wp Пошук:

Георгій Канстанцінавіч Гаранскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаранскі. Георгій Канстанцінавіч Гаранскі (26 снежня 1912, г. Казань — 8 лістапада 1999) — беларускі савецкі вучоны ў галіне машынабудавання і тэхнічнай кібернетыкі. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969)[1], акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (Масква, 1993)[2].

Біяграфія

Скончыў БПІ ў 1938 годзе. У 1938—1939 гг. працаваў канструктарам на заводзе імя С. М. Кірава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945—1955 гг. дэкан механічнага факультэта, прарэктар Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1955—1957 гг. інжынер СКБ завода аўтаматычных ліній[3].

З 1957 года ў АН БССР. У 1957—1960 гг. в.а. дырэктара Інстытута машыназнаўства, у 1960—1963 гг. намеснік дырэктара Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі. З 1963 г. намеснік дырэктара вылічальнага цэнтра Інстытута матэматыкі АН БССР[3]. У 1965—1970 гг. дырэктар Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР[1].

Навуковая дзейнасць

З 1970 года працаваў па праблеме аўтаматызацыі тэхналагічнага праектавання. Распрацаваў асновы тэорыі комплекснай аўтаматызацыі і механізацыі зборачнай вытворчасці, тэорыі праектавання і разліку эксплуатацыі аўтаматызаваных станочных ліній і станкоў-аўтаматаў. Стварыў метады прадстаўлення і кадавання інфармацыі аб машынабудаўнічых дэталях, алгарытмы пошуку праектных рашэнняў з выкарыстаннем табліц адпаведнікаў і праграмавання на іх аснове лагічных задач, якія ўзнікаюць пры аўтаматычным праектаванні[3].

Навуковыя працы

Працы ў галіне аўтаматызацыі тэхналагічнай вытворчасці ў машынабудаванні[1]. Аўтар Больш 210 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1944 г., 1985), Чырвонай Зоркі (1945), медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Горанский Георгий Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  2. Горанский, Георгий Константинович (доктор технических наук ; 1912—1999) (руск.)
  3. 1 2 3 4 Гаранскі Георгій Канстанцінавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кібернетыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Дэканы машынабудаўнічага факультэт БНТУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук