wd wp Пошук:

Вячаслаў Францавіч Кебіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кебіч. Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 чэрвеня 1936, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 9 снежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі (19901994).

Біяграфія

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук.

Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 19731978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 19801985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 19851990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 19901994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі.

Член КПСС (19621991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 19891992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 19951996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 19962004.

8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.

Вынікі Кебіча ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 1994

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. у першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары.

Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў.

Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[2]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды

Ацэнкі

Гісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»[3].

Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшага[4].

Зноскі

  1. Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 9 снежня 2020.
  2. Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч
  3. nn.by
  4. Радыё Свабода Архівавана 9 снежня 2020.

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (1994)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Старшыні Дзяржплана БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы