wd wp Пошук:

Марыя Гімбутас

Марыя Гімбутас (літ.: Marija Gimbutienė, англ.: Marija Gimbutas; 23 студзеня 1921 г., Вільня — 2 лютага 1994 г., Лос-Анджэлес) — выбітная літоўская археолаг, стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаеўрапейцаў.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Даніэлюса і Веранікі Алсейка ў Вільне, якая ў той час уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1931 г. яе сям’я пераехала ў Каўнас. З 1936 г. прымала ўдзел у этнаграфічных даследаваннях. У 1941 г. выйшла замуж за літоўскага архітэктара Юргіса Гімбутаса.

У 1942 г. скончыла гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1946 г. абараніла доктарскую дысертацыю па этналогіі ў Цюбінгенскім універсітэце. З 1949 г. жыла ў ЗША. Працавала і выкладала ў Гарвардскім і Каліфарнійскім універсітэтах. Праводзіла раскопкі у Югаславіі, Грэцыі і Італіі. У 1981 г. наведала СССР, чытала лекцыі ў Вільнюсе і Маскве.

Мела 3 дачок.

Памерла ў Лос-Анджэлесе. У 1994 г. перапахавана на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.

Навуковыя погляды

Марыя Гімбутас найбольш вядома курганнай гіпотэзай паходжання індаеўрапейцаў, якую яна высунула ў 1956 г.

Выступала за стварэнне асобнай міждысцыплінарнай вобласці археаматалогія, што павінна была аб’яднаць археалогію, тэалогію, мовазнаўства і этналогію. З’яўлялася прыхільніцай існавання матрыярхальнага грамадства ў старажытнасці, характарызавала яго як стадыю развіцця з эканамічнай роўнасцю і мірнымі адносінамі. У працах 19741991 гг. сцвярджала, што ў неалітычнай Еўропе склалася мірнае «гінацэнтрычнае» грамадства, якое шанавала багінь-маці. Культуру бронзавага веку і распаўсюджанне індаеўрапейцаў звязвала з надыходам ваяўнічай патрыярхальнай «андракратыі».

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119269821 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Marija Gimbutas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119269821 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. http://texts.cdlib.org/view?docId=hb238nb0fs&doc.view=frames&chunk.id=div00025&toc.depth=1&toc.id=
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119269821 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
Катэгорыя·Індаеўрапеісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Літвы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Этнографы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Постаці фемінізму