wd wp Пошук:

Маргерыт Юрсенар

Маргерыт Юрсена́р (фр.: Marguerite Yourcenar; 1903, Брусель — 1987, Маўнт-Дэзерт, Штат Мэн, ЗША) — французская і бельгійская пісьменніца, паэтэса, перакладніца, эсэістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў Бельгіі ў мяшанай бельгійска-французскай сям’і. Маці памерла праз 10 дзён пасля родаў. Гадавалася ў доме бабулі па бацькоўскай лініі, дзе яе даглядаў бацька Мішэль дэ Крэянкур. Псеўданім Юрсенар — анаграма прозвішча Крэянкур. Атрымала хатнюю адукацыю. З дзяцінства размаўляла па-французску, па-англійску, па-італьянску, па-грэчаску, па-галандску, лёгка чытала на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах. У 1980 г. стала першай жанчынай, якая ўвайшла ў Французскую акадэмію.

Творчасць

Першы твор — паэму «Сад хімер» — выдала на грошы бацькі. У 1929 г. з’явіўся першы раман «Аляксіс». У свае творы часта ўводзіла бісексуальных постацяў. У 1938 г. выдала зборнік «Арыентальныя навелы»(англ.) бел., што грунтаваліся на паданнях. Пры напісанні рамана «Успаміны Адрыяна» (1951) выкарыстала тэксты на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах, што тычыліся жыцця рымскага імператара Адрыяна.

Беларускія пераклады

Па‐беларуску ёсць пераклад некаторых навелаў з зборніку «Арыентальныя навелы» і чорны пераклад аповесці «Anna, soror…», якія з’явіліся малым тыражом у дыяспары.

Узнагароды

Прызнанне

Член Французскай акадэміі з 1981, першая жанчына, абраная ў Акадэмію (незвычайным з’яўляецца таксама абранне бельгійца). Прэмія Эразмус (1983).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118643460 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 6 студзеня 2019.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Freebase — 2007.
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 17 студзеня 2019.
  8. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 1 лістапада 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эразма
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Феміна
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Пісьменніцы Бельгіі
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мэне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменніцы XX стагоддзя
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменніцы Францыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Эсэісты Францыі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі