wd wp Пошук:

Прозвішча

Прозвішча — спадчыннае радавое імя, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да аднаго роду, які вядзе пачатак ад агульнага продка, або ў вузейшым разуменні — да адной сям’і.

Структура прозвішча

Прозвішча складаецца, першым чынам, з каранёвай асновы (якая мае або мела ў мінулым якое-небудзь лексічнае значэнне), але таксама можа складацца з прыстаўкі, суфікса і канчатку.

Аснова

Аснова прозвішча часта паходзіць ад асабістага імя або ж мянушкі, якая нясе тое або іншае лексічнае значэнне.

Мужчынскія і жаночыя прозвішчы

У беларускай мове і некаторых іншых славянскіх мовах, а таксама ў латышскай, жаночыя прозвішчы, як правіла, адрозніваюцца па форме ад мужчынскіх — у сілу марфалагічных асаблівасцяў мовы.

У некаторых мовах, напрыклад у літоўскай, прозвішчы маюць розныя формы для мужчын, замужніх і незамужніх жанчын.

У ісландскай мове імёны па бацьку, якія выкарыстоўваюцца ў якасці прозвішчаў, утвараюцца па-рознаму для мужчын і жанчын.

Узнікненне прозвішчаў

Узнікненне прозвішчаў у сучасным разуменні адбылося позна, і было звязана, відавочна, з пашырэннем эканамічных сувязяў і неабходнасцю рэгулявання інстытута спадкаемства. Відавочна, што ўпершыню яны з’явіліся ў эканамічна развітых абласцях Паўночнай Італіі ў X—XI стст. [1] У далейшым працэс актыўнага станаўлення прозвішчаў пачаўся і на паўднёвым усходзе Францыі, у П’емонце і паступова ахапіў усю Францыю. У Англіі працэс станаўлення прозвішчаў пачаўся пасля яе заваявання нарманамі ў 1066 і скончыўся да XV стагоддзя, хоць ва Уэльсе і Шатландыі фарміраванне прозвішчаў ішло і ў XVIII стагоддзі [2]. Падобная сітуацыя склалася і на тэрыторыі Германіі, дзе фарміраванне прозвішчаў нямецкіх сялян ішло яшчэ і ў XIX стагоддзі. На мяжы XV—XVI стст. прозвішчы дасягнулі Даніі. У 1526 годзе кароль загадаў усім дацкім дваранам абзавесціся прозвішчамі. З Даніі і Германіі прозвішча перайшлі да шведаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Dauzat A. Les noms de famille de France. 1949. P. 40.
  2. Reyney P.H. The Origin of English Surnames. 1967.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Генеалагічная тэрміналогія
Катэгорыя·Антрапаніміка
Катэгорыя·Віды імёнаў
Катэгорыя·Прозвішчы