wd wp Пошук:

Малешаў

Ма́лешаў, або Малы́ Ма́лешаў, Ма́лішаў, Ме́лешаў, Ме́лішаў (м.), Ма́лешава, Ма́лішава (н.)[1] (трансліт.: Maliešaŭ, руск.: Малешев) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета. Размешчаны на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88).

Геаграфія

Знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад Вялікага Малешава, за 8 км на захад ад Верасніцы, за 13 км на ўсход ад Альшан, за 43 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 273 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Дарожны знак на шашы Р88 пры ўездзе з боку Давыд-Гарадка. На шчыце напісана «Малішаў»

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з бессістэмна размешчаных драўляных сядзіб.

Гісторыя

Вядомы з 1471 года з рукапісных гістарычных крыніц. З 1565 года ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая маёмасць. У 1742 годзе 18 дымоў, у сялян 40 валоў, 6 коней; карчма, спадчыннае ўладанне князя Міхала Казіміра Радзівіла. У 1792 годзе ў Малым Малешаве пабудавана царква.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1855 годзе дваранін Герсовіч меў у вёсцы 200 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года, у Малешаве была царква, вятрак, кузня. У 1903 годзе адкрыта школа. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1944 года нямецкія акупанты спалілі 80 двароў і забілі 16 жыхароў. 99 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Верасніца).

У 2016 годзе ў ваколіцах Малешава знойдзена бронзавая сякера-кельт[en], датаваная 1200—900 гадамі да н.э.[2]

Інфраструктура

Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне РУП «Белпошта».

Помнікі архітэктуры

Царква

Вуліцы

Насельніцтва

Дынаміка

Вядомыя ўраджэнцы

Цікавая інфармацыя

Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаюцца таксама варыянты Малы́ Ма́лешаў, Ма́лішаў, Ме́лешаў, Ме́лішаў, м.. Ма́лешава, Ма́лішава, н.
  2. Савицкая О. Кто потерял топор // Советская Белоруссия № 216 (25098). Четверг, 10 ноября 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верасніцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта