wd wp Пошук:

Максім Львовіч Выдрын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Выдрын. Максім (Маісей) Львовіч Выдрын (14 жніўня 1870, Бежыца(руск.) бел.[2], паводле іншых звестак, г. Масква[3][4] — 31 мая 1951) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1923). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заснавальнік і кіраўнік першай у Беларусі кафедры акушэрства і гінекалогіі[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бежыцы, у інтэлігентнай сям’і[2].

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Бежыцкай прагімназіі і 5-й гімназіі Масквы. У 1892 г. паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сувязі з цяжкімі ўмовамі жыцця і цяжкім матэрыяльным становішчам сродкі для існавання ён вымушаны быў зарабляць урокамі[2].

У 1897 годзе М. Л. Выдрын скончыў вучобу ва ўніверсітэце[2] і пачаў працаваць ардынатарам хірургічнага аддзялення 1-й Градскай бальніцы імя М. І. Пірагова(руск.) бел. пад кіраўніцтвам вядомага гінеколага — хірурга прафесара Л. М. Варнека. Тут ён працаваў да 1905 г. і адначасова — у радзільным аддзяленні Галіцынскай бальніцы. У 1905 г. Максім Львовіч здаў экзамен у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце на званне лекара-акушэра. У маі 1905 г. быў прызваны ў армію (вайна з Японіяй) і служыў ардынатарам перасоўнага шпіталя 2-й усходнесібірскай стралковай дывізіі ў Маньчжурыі. Пасля вяртання з вайны да 1910 г. Максім Львовіч працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення (у 1907 г. яно было пераўтворана ў гінекалагічнае аддзяленне) 1-й Градскай бальніцы імя М. І. Пірагова.

У 1923—1941 і 1943—1951 гг. загадчык кафедрай акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута[3].

Навуковая дзейнасць

Працы па даследаванні і лячэнні пазаматкавай цяжарнасці(руск.) бел., маткавага крывацёку(руск.) бел., фіброме, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі[3].

Навуковыя працы прафесара М. Л. Выдрына прысвечаны хірургічнаму лячэнню выварату маткі пры родах, выпадзення маткі, прабадзення маткі пры выскрабанні, а таксама хірургічнаму і рэнтгенаўскім лячэнню фібромы і рака маткі. Шмат увагі ў сваіх навуковых даследаваннях ён надаваў барацьбе з пасляродавымі захворваннямі. У мэтах зніжэння колькасці пасляродавых сэптычных захворванняў актыўна прапагандаваў інструментальнае, а не ручное абследаванне паражніны маткі пасля родаў (1941, 1948)[2].

Ён апублікаваў больш за 40 навуковых прац, у ліку якіх першыя фундаментальныя падручнікі на беларускай мове: «Гінекалогія. Падручык для студэнтаў мэдычнага iстытута»(19ЗЗ), «Падручык па акушэрству» (19З6); напісаў шэраг артыкулаў для Медыцынскай савецкай энцыклапедыі. На рускай мове выдадзены падручнікі па акушэрстве ў 19З8 г. і 1947 г. Пад яго кіраўніцтвам выкананы і абаронены 20 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый[2].

Бібліяграфія

Узнагароды

Дзейнасць Максіма Львовіча высока ацэненая дзяржавай: яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (19З8), ён узнагароджаны ордэнам Леніна (1945), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», а таксама Ганаровымі граматамі Саўнаркама БССР (19З0), Вярхоўнага Савета БССР (1944 г.) і іншымі[2].

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/55/3086/
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Максим Львович Выдрин (1870—1951) — основатель и руководитель первой в Беларуси кафедры акушерства и гинекологии Архівавана 8 лістапада 2017. (руск.)
  3. 1 2 3 Выдрин Максим Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акушэры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выкладчыкі Кыргызскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі руска-японскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гінеколагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ