| ||
Схема магістралі М10 | ||
Краіна | Беларусь | |
Статут | рэспубліканская | |
Уладальнік | дзяржаўная | |
Кіруецца | Белаўтадор | |
Даўжыня | 526 км | |
Пачатак | дзяржаўная мяжа з Расіяй | |
Праз | Гомель Мазыр Пінск | |
Канец | Кобрын (526 км) | |
Дарожнае пакрыццё | асфальт |
Магістраль М10 — дарога ў Рэспубліцы Беларусь, праходзіць з усходу на захад па тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей, злучаючы паміж сабой раённыя цэнтры Палесся.
Пачынаецца ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй і працягваецца на захад, праходзячы гарады Добруш, Гомель, Рэчыца, Васілевічы, Калінкавічы, Петрыкаў, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Пінск, Іванава, Драгічын, Антопаль, канчаецца ў Кобрыне. Працяг на ўсход — федэральная аўтамабільная дарога М13.
Працягласць трасы складае каля 526 км.