wd wp Пошук:

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава — музей у Магілёве, размешчаны па вуліцы Міронава, 33.

Гісторыя

Заснаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і музейных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 года. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 года Магілёўскаму абласному музея было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масленікава.

2020

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі музея напісалі зварот на імя начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алега Стэльмашка. У звароце яны заклікалі «спыніць хвалю гвалту, якая развярнулася на вуліцах беларускіх гарадоў у жніўні 2020 года» ў дачыненні да мірных грамадзян, у прыватнасці да працаўнікоў сферы культуры, выказалі салідарнасць з супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і Купалаўскага тэатра, а таксама папрасілі разгледзець з усёй аб’ектыўнасцю акалічнасць зняволення акцёра і рэжысёра Уладзіміра Аляксеевіча Пятровіча[1].

Будынак

Асноўны артыкул: Будынак пазямельна-сялянскага банка, Магілёў Музей размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Будынак узвялі ў 19031914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму[2].

Калекцыя

У наш час калекцыя музея складаецца са збору помнікаў рэалістычнага мастацтва XVII—XIX стст. (140 адзінак), калекцыі беларускай школы іканапісу, твораў мастакоў Магілёўшчыны: В. К. Бялыніцкі-Бірулі, У. Кудрэвіча, А. Бархаткова, В. Грамыкі, М. Беляніцкага, П. Масленікава, Л. Марчанкі, М. Федарэнкі, Ф. Кісялёва, Г. Конанавай, М. і Р. Таболічаў, В. Юрковай, У. Шпартава, У. Рубцова і іншыя[3].

У культуры

Мастацкі музей у Магілёве на аверсе банкноты ў 200 000 бел. рублёў

Выява музея змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў.[4]

Дырэктары

Зноскі

  1. Сотрудники Могилевского художественного музея: «Не тот цвет майки — не причина для задержания» Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  2. Ганна Кот. Нацбанк Беларусі правёў прэзентацыю банкнота наміналам Br200 тыс (нявызн.). Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (12 сакавіка 2012). Праверана 13 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  3. Калекцыя музея Архівавана 7 мая 2012.
  4. «Пагоня» вяртаецца на грошы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Магілёва
Катэгорыя·Мастацкія музеі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы