wd wp Пошук:

Алена Уладзіміраўна Баброва

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баброва.

Алена Уладзіміраўна Баброва (нар. 6 жніўня 1967, г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч у галіне культуры.

Біяграфія

Нарадзілася 6 жніўня 1967 года ў Шклове Магілёўскай вобласці. Эканаміст, скончыла БДІНГ у 1988 годзе. З 1988 года начальнік планава-эканамічнага аддзела Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. Са жніўня 2011 года — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. З 2016 года — першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама[1].

Цяпер дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава[1].

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010)[2], ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1], Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Баброва Алена Уладзіміраўна (1967 г.)
  2. Узнагароджаны за плён і прафесіяналізм № 5 (925) 30.01.2010 — 05.02.2010 г
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 659 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь