wd wp Пошук:

Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісялёў. Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў (нар. 15 верасня 1946, в. Іванава Слабада, Клімавіцкі раён10 верасня 2019[1], Магілёў) — беларускі графік.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка – графічны факультэт) у 1971. Вучыўся ў Ф. Гумена і А. Някрасава.

Выкладаў У Магілёўскім каледжы мастацтваў (1988—2016). Удзельнік мастацкіх выставак з 1969.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1978.

Персанальная выстаўка твораў Фёдара Кісялёва адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 16 жніўня па 22 верасня 2019[2].

Творчасць

Працаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі ў жанры пейзажа і нацюрморта.

Сярод твораў «Азёрная балада» Архівавана 8 жніўня 2020. (2015), «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Поры года» (1980), работы «Браслаўшчына», «Вартавыя неба» (1973), «Начная змена» (1974), «Проня. Берагі памятаюць», «Мантажнікі» (1975), «Новая лодка», «У краі азёрным», «Бэз» (1976), «Хлеб, мёд», «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982) і іншыя.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Міністэрстве культуры Расіі, Ульянаўскім мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, іншых музеях горада Магілёва і вобласці, Дзяржаўных установах Польшчы, Францыі, Германіі і ў прыватных зборах многіх краін свету.

Прызнанне

Зноскі

  1. Спачуванні Беларускага Саюза мастакоў Архівавана 18 верасня 2019.
  2. «Акварэльная элегія» Фёдара Кісялёва(недаступная спасылка)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні»(нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі