wd wp Пошук:

Любжынскае

Любжынскае возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на мяжы з Бешанковіцкім раёнам. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Любжына, за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубраўка. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера 10,3 м. Даўжыня 2,32 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,97 млн м³, плошча вадазбору 4 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—7 м. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі возера зліваюцца з схіламі. Дно вадаёма да глыбіні 1,5—2 м высланае пяском, на большых глыбінях — глеем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 15 м. Расліннасць пашыраныя ў возеры да глыбіні 2 м.

З Любжынскага возера выцякае ручай у возера Паўазер’е. У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, карась.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Тураўлянкі
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ушацкая група азёр