wd wp Пошук:

Лоеўскае геалагічнае агаленне

Лоеўскае геалагічнае агаленне — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі з 1963 г. Размешчана ў парку г.п. Лоеў Гомельскай вобласці, на правым беразе р. Дняпро, за 300 м ніжэй ад вусця р. Сож. Вывучаецца беларускімі вучонымі з 1930 г. Уключае адклады муравінскага міжледавікоўя і папярэдняга позналедавікоўя — лоеўскага міжстадыяла. Магутнасць азёрна-старычных адкладаў (торф, суглінкі, супескі) да 5,3 м, залягаюць яны ў паніжэнні паверхні дняпроўскай марэны і перакрываюцца супескамі і суглінкамі паазерскага часу.

Па пылку, спорах, пладах, насенні, насякомых вызначана 111 відаў дрэў, хмызнякоў, травяністых раслін — бяроза, елка сібірская, ляшчына, бразенія, альдраванда, кальдэзія, чарот і інш., 6 відаў жукоў, якія далі магчымасць высветліць паслядоўнасць змен клімату і расліннасці міжледавікоўя. Лоеўскае геалагічнае агаленне з’яўляецца апорным разрэзам антрапагенных адкладаў на Беларусі, на якіх вывучаны лоеўскі міжстадыял у позналедавіковых адкладах дняпроўскага зледзянення, і эталонам у стратыграфіі антрапагенных адкладаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геалагічныя агаленні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалогія Лоеўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Лоеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Дняпра