wd wp Пошук:

Чарот

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чарот.

Чаро́т[3][4], Міліца[5] (Scirpus) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Часта чаротам няправільна называюць трыснёг.

Апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло вышынёй да 3 м, акруглае ці трохграннае, з унутранай рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, трохграннае або ніткаладобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак.

Пашырэнне

Налічваецца больш за 250[4] відаў (50 відаў[6]). Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі растуць чарот лясны (Scirpus sylvaticus), чарот самаўкараняльны (Scirpus radicans), чарот Табернемантана (Scirpus tabernaemontani)[4]. Трапляюцца па берагах вадаёмаў і лясных ручаёў, па балотах, часта ў вадзе.

Выкарыстанне

Сцёблы выкарыстоўваюць для пляцёных вырабаў, як упаковачны, цеплаізаляцыйны і будаўнічы матэрыял.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
  6. Scirpus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Асаковыя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Расліны паводле алфавіта