wd wp Пошук:

Леанід Леанідавіч Ковель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ковель. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Леанід Ковель (нар. 29 ліпеня 1986, Смаргонь) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Смаргонь».

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у роднай Смаргоні, пасля трапіў у мінскі РВАР, адкуль перайшоў у «Дынама», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў.

У 2007 годзе перайшоў у львоўскія «Карпаты», а пасля, у 2008 годзе, стаў іграком падмаскоўнага «Сатурна» (з гэтым быў звязаны скандал, бо ўкраінскі клуб абвясціў гэты пераход незаконным). У «Сатурне» звычайна гуляў у якасці флангавага абаронцы.

Пасля спынення існавання падмаскоўнага клуба ў студзені 2011 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў мінскае «Дынама», але пасля заканчэння сезона 2011 пакінуў клуб, так і не здолеўшы належным чынам праявіць сябе.

У сезоне 2012 выступаў за «Мінск», дзе стаў асноўным нападнікам, за сезон забіў 8 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2013 года перайшоў у казахскі «Іртыш». Спачатку трывала гуляў у аснове, але ў красавіку выбыў з-за траўмы. У ліпені 2013 года вярнуўся ў «Мінск»[3], а ў верасні таго ж года вярнуўся на поле пасля траўмы і замацаваўся ў аснове.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам», але ў лютым 2014 зноў апынуўся ў складзе «Карпатаў»[4]. На гэты раз не правёў ніводнага матча за асноўны склад «Карпатаў», і ў маі 2014 года кантракт з львоўскім клубам быў разарваны[5].

У чэрвені 2014 года трэніраваўся з «Мінскам»[6]. 1 ліпеня 2014 года чарговы раз стаў іграком сталічнага клуба[7]. У «Мінску» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У чэрвені-ліпені 2015 года не гуляў з-за траўмы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[8]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным іграком мінчан, забіў 7 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог камандзе заняць чацвёртае месца.

У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[9]. Пачынаў сезон 2017 асноўным нападнікам, пазней стаў выхадзіць на замену. У лістападзе 2017 года стала вядома, што РФШ не будзе падаўжыць кантракт з Ковелем[10].

Неўзабаве пасля зыходу Ковеля з РФШ цікавасць да нападніка стаў праяўляць гродзенскі «Нёман». У студзені 2018 года стаў трэніравацца з гродзенскім клубам і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе гродзенцаў, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену, а са жніўня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі, у тым ліку з-за траўм. У снежні 2018 года стала вядома, што нападнік пакідае «Нёман»[12].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве ў чарговы раз стаў іграком сталічнага клуба[13]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, але пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[14].

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[15]. Стаў асноўным нападнікам бабруйчан, адгуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2020, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[16].

У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[17], а ўжо 23 красавіка 2021 года, у матчы супраць «Спадарожніка» Леанід забіў свой першы гол за новы клуб. Апошні матч правёў 15 жніўня супраць салігорскага «Шахцёра» (2:2). У верасні 2021 года ўвайшоў у штаб новага трэнера «Смаргоні» Ігара Трухава[18], а ў лістападзе завяршыў кар’еру футбаліста[19].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У 2004 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную.

Дасягненні

Зноскі

  1. Leonid Kovel // FBref.com
  2. LEONID KOVEL // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Леонид Ковель вернулся в “Минск”
  4. Леонид Ковель подписал контракт с “Карпатами”
  5. Карпаты прекратили сотрудничество с Ковелем
  6. Футбол. Леонид Ковель тренируется в стане “Минска”
  7. Ковель вернулся в “Минск”
  8. Леонид Ковель продлил контракт с “Минском”
  9. Леонид Ковель подписал контракт с латвийским РФШ
  10. “РФС” не стал продлевать контракт с Ковелем
  11. Леонид Ковель подписал контракт с “Неманом”
  12. “Неман” не будет продлевать соглашение с Ковелем
  13. Ковель стал игроком “Минска”
  14. Алексиевич и Ковель покинули “Минск”
  15. Ковель подписал контракт с “Белшиной”
  16. Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из “Белшины”
  17. Леонид Ковель вернулся в Сморгонь
  18. В “Сморгони” вновь сменился главный тренер. Теперь Игорь Трухов
  19. Леонид Ковель завершил карьеру игрока
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сатурн Раменскае
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Іртыш Паўладар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыжская футбольная школа
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта