У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лубеннікаў. Леані́д Ігна́тавіч Лубе́ннікаў (21 студзеня 1910, в. Фамінаўка, Екацярынаслаўская губерня[1] — 28 лістапада 1988, г. Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Карэла-Фінскай ССР (1955—56), 1-ы сакратар Баранавіцкага і Мінскага абкамаў КП(б) Беларусі.
Абіраўся дэлегатам XIX, XX, XXI (пазачарговага) і XXII з’ездаў КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—66 гадах. У 1956—1966 — член ЦК КПСС.
З 1981 года — на пенсіі.
Памёр 28 лістапада 1988 года ў Маскве[2][3]. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.