wd wp Пошук:

Лаўстыкі

Лаўсты́кі[2] (трансліт.: Laŭstyki, руск.: Лавстыки) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 4 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На захадзе меліярацыйны канал.

Экалогія і прырода

На ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капаткевічы.

Інфармацыя

Планоўка складаецца з трох кароткіх, шчыльна паміж сабой пастаўленых мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з 40-х гадоў XVIII стагоддзя як вёска ў Рудабельскім войтаўстве Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У XIX ст. ва ўладанні Лапаў. На 1844 год у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стане на 1870 год належала барону А. Я. Урангелю. У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты напачатку красавіка 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі больш за 800 жыхароў, у тым ліку з іншых вёсак (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў цэнтры вёсцы і ў 0,2 км на паўднёвы захад ад яе). 30 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)