Лаўсты́кі[2] (трансліт.: Laŭstyki, руск.: Лавстыки) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
У 4 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
На захадзе меліярацыйны канал.
На ўсходзе мяжуе з лесам.
На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капаткевічы.
Планоўка складаецца з трох кароткіх, шчыльна паміж сабой пастаўленых мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з 40-х гадоў XVIII стагоддзя як вёска ў Рудабельскім войтаўстве Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У XIX ст. ва ўладанні Лапаў. На 1844 год у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стане на 1870 год належала барону А. Я. Урангелю. У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты напачатку красавіка 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі больш за 800 жыхароў, у тым ліку з іншых вёсак (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў цэнтры вёсцы і ў 0,2 км на паўднёвы захад ад яе). 30 жыхароў загінулі на фронце.