wd wp Пошук:

Кірышскі раён

Кірышскі раён (руск.: Ки́ришский райо́н) — тэрытарыяльнае і муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кірышы.

Геаграфія

Размешчаны на поўдні Ленінградскай вобласці ў басейне ракі Волхаў і яго прытоку Пчоўжы. Плошча раёна 3019,3 км². Адно з азёр раёна — Бабінскае. Мяжуе на поўначы — з Волхаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Ціхвінскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Наўгародскай вобласцю (Любыцінскі, Малавішарскі і Чудаўскі раёны); на захадзе — з Тосненскім муніцыпальным раёнам; на паўночным захадзе — з Кіраўскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 176 км.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных