wd wp Пошук:

Ціхвінскі раён

Ціхвінскі муніцыпальны раён (руск.: Ти́хвинский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ціхвін.

Геаграфія

Раён размешчаны на ўсходзе Ленінградскай вобласці. Плошча раёна 7018 км² (8,1 % тэрыторыі вобласці). Мяжуе на поўначы — з Ладзейнапольскім муніцыпальным раёнам; на паўночным усходзе — з Падпарожскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Валагодскай вобласцю (Бабаеўскі раён); на паўднёвым усходзе — з Баксітагорскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Наўгародскай вобласцю (Любыцінскі раён); на паўднёвым захадзе — з Кірышскім муніцыпальным раёнам; на паўночным захадзе — з Волхаўскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 215 км.

Буйныя рэкі — Паша, Сясь.

Зноскі

  1. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  3. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst41/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных