wd wp Пошук:

Кшыштаф Пясевіч

Кшы́штаф Ма́рэк Пясе́віч (польск.: Krzysztof Marek Piesiewicz, нар. 25 кастрычніка 1945, Варшава) — польскі адвакат, палітык, сцэнарыст. Сенатар II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (19911993, 19972011). Як кінематаграфіст найбольш вядомы сваім шматгадовым супрацоўніцтвам з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім, мае намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы сцэнарый.

Біяграфія

Кінематаграфічная дзейнасць

Кшыштаф Пясевіч з’яўляецца суаўтарам сцэнарыя да 17 фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага, сярод якіх найбольш вядомыя працы рэжысёра: тэлецыкл «Дэкалог», фільм «Падвойнае жыццё Веранікі» і трылогія «Тры колеры». Гэтыя фільмы былі адзначаны шматлікімі кінаўзнагародамі, у тым ліку шэрагам намінацый і кінаўзнагарод за найлепшы сцэнарый. Сцэнарый да фільма «Тры колеры: Чырвоны» быў адзначаны намінацыяй на прэмію «Оскар». Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага іх з Пясевічам сцэнарыі экранізаваліся іншымі кінарэжысёрамі. Так у 2002 годзе Том Тыквер выпусціў фільм «Рай» па сцэнарыі Кшыштафа Пясевіча і Кшыштафа Кеслёўскага.

Палітычная дзейнасць

Кшыштаф Пясевіч быў сенатарам II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011).

Фільмаграфія

Спіс сцэнарных прац Кшыштафа Пясевіча паводле інфармацыі сайту «Internet Movie Database»[4] і інтэрнэт-базы польскага кіно «FilmPolski.pl»[5]:

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1985
ф «Без канца» польск.: Bez końcaсцэнарыст
1988
ф «Кароткі фільм пра забойства» польск.: Krótki film o zabijaniuсцэнарыст
1988
ф «Кароткі фільм пра каханне» польск.: Krótki film o miłościсцэнарыст
1989
тф «Дэкалог» (тэлецыкл) польск.: Dekalogсцэнарыст
1991
ф «Падвойнае жыццё Веранікі» польск.: Podwójne życie Weroniki, фр.: La double vie de Véroniqueсцэнарыст
1993
ф «Тры колеры: Сіні» польск.: Trzy kolory: Niebieski, фр.: Trois couleurs: Bleuсцэнарыст
1994
ф «Тры колеры: Белы» польск.: Trzy kolory: Biały, фр.: Trois couleurs: Blancсцэнарыст
1994
ф «Тры колеры: Чырвоны» польск.: Trzy kolory: Czerwony, фр.: Trois couleurs: Rougeсцэнарыст
2001
ф «Ціша» польск.: Ciszaсцэнарыст
2002
ф «Рай» англ.: Heavenсцэнарыст
2005
ф «Пекла» фр.: L'enferсцэнарыст
2007
ф «Надзея» польск.: Nadziejaсцэнарыст
2009
кар «Па-за полем зроку» нідэрл.: Uit Zichtсцэнарыст
2018
ф «Блукайце і палайце, бясконцыя зоркі» англ.: Wander and Burn, the Endless Starsсцэнарыст

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115498893 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115498893 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
  4. Krzysztof Piesiewicz — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 мая 2018.
  5. FilmPolski.pl — Krzysztof Piesiewicz (польск.) . Інтэрнэт-база польскага кіно. «FilmPolski.pl». Праверана 22 мая 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сцэнарысты Польшчы
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адвакаты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці польскага каталіцтва
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены партыі «Грамадзянская платформа»