wd wp Пошук:

Том Тыквер

Том Тыквер (ням.: Tom Tykwer [ˈtɪkvɐ], нар. 23 мая 1965, Вуперталь, Германія) — нямецкі рэжысёр, сцэнарыст, кампазітар.

Біяграфія

Том Тыквер нарадзіўся 23 мая 1965 года ў Вупертале. У 11 гадоў зняў першы фільм на плёнку «Супер 8". З 1980 года працаваў у кінатэатрах. З 1988 года складальнік праграм групы кінатэатраў «Moviemento» у Берліне. З 1990 года зняў некалькі фільмаў, якія атрымалі досыць шырокую вядомасць у Германіі. Пасля выхаду фільма «Бяжы, Лола, бяжы» ў 1998 годзе дамогся міжнароднага прызнання.

У 2000 годзе выйшаў на экраны «Прынцэса і ваяр», а ў 2002 годзе - «Рай». Гэтыя фільмы зрабілі Тыквера адным з самых вядомых рэжысёраў не толькі ў Германіі, але і ў Еўропе.

У верасні 2006 года адбылася прэм’ера фільма «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы» па матывах знакамітага рамана П. Зюскінда «Парфумер». Бюджэт фільма склаў каля 65 млн. долараў, вельмі вялікі для еўрапейскага кіно.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120341808 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вуперталі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фільмы Тома Тыквера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты «Нямецкай кінапрэміі»
Катэгорыя·Кінарэжысёры Германіі