wd wp Пошук:

Кучынск

Ку́чынск[1] (трансліт.: Kučynsk, руск.: Кучинск) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На паўднёвым захадзе і ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Побач шаша Доўск — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — хутар. У 1925 годзе ў Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце).

Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Забалоцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Шырокаўскі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных