Ку́чынск[1] (трансліт.: Kučynsk, руск.: Кучинск) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
У 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля.
На паўднёвым захадзе і ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Побач шаша Доўск — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — хутар. У 1925 годзе ў Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце).
Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Забалоцкага сельсавета[2].