wd wp Пошук:

Кустын

Ку́стын[1] (трансліт.: Kustyn, руск.: Кустын) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства ВКЛ. У пачатку 17 стагоддзя вёску набыў пан Геранім Лышчынскі — бацька Казіміра Лышчынскага, беларускага мысляра, філосафа, атэіста. У 1739 годзе на сродкі пана Хржаноўскага ў вёсцы пабудавана праваслаўная драўляная царква з мураванай званіцай.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Маёнтак Кустынь складаўся з фальварка і аднайменнай вёсцы. Паводле матэрыялаў 1833 года ў маёнтку 83 сялянскай душы, 392 дзесяціны зямлі. У 1886 годзе сяло ў Лышчыцкай воласці на ўрочышчы Барсукоўшчызна; праваслаўная царква, ветраны млын, заезны дом. У Кустыні размяшчалася Лышчынская валасная ўправа. У 1890 годзе маёнтак належаў З. Узбіцкаму, які меў 151 дзесяціну зямлі. Сяляне Кустынскай сельска-гаспадарчай грамады мелі 200 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе праваслаўная царква, працаваў хлебазапасны магазін. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1899 годзе вучыліся 2 хлопчыкі і 9 дзяўчынак.

У 1905 годзе сяло (270 жыхароў), маёнтак (23 жыхары), маёнтак (38 жыхароў) у Лышчыцкай воласці; размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў. Летам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне в. Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Брэсцкага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. руб. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 9 вяскоўцаў. У сакавіку 1947 года арганізаваны калгас імя Молатава, у які ўвайшлі 37 гаспадарак з 62. Пазней аб’яднаны з калгасам імя Мічурына, а затым увайшоў у сельскагаспадарчае кааператыўнае прадпрыемства «Астрамечава».

Паводле перапісаў 1959 года ў вёсках Кустынь, Кустынь 1 і Кустынь 2 — 312 жыхароў, у 1970 годзе — 273 жыхары (вёскі аб’яднаны).

Насельніцтва

Славутасці

Свіран

Страчаная спадчына

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ку́стынь, ж.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лышчыцкі сельсавет
Катэгорыя·Кустын
Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна